Пра нас
У Славеніі няма афіцыйнага дыпламатычнага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь, яго функцыі выконвае пасольства ў Вене, Аўстрыя. Стварэнне Народнай амбасады дае магчымасць невялікай беларускай дыяспары колькасцю каля 200 чалавек мець сваё прадстаўніцтва Беларусі ў Славеніі і спрыяць дэмакратычным зменам на радзіме.
Народнае пасольства Беларусі ў Славеніі
Па дадзеных экзіт-полу ў Аўстрыі Святлана Ціханоўскі атрымала 89,5% галасоў, а дзеючы прэзідэнт ўсяго 2,4%, што разам з даказанымі фальсыфікацыямі ў Беларусі, не дазваляе лічыць Аляксандра Лукашэнкі абраным прэзідэнтам. Беларусы ў Славеніі звярнуліся ў амбасаду ў Аўстрыі з патрабаваннем выступіць з асуджэннем незаконнага захопу ўлады і гвалту ў Беларусі, але не атрымаўшы адказу выказалі вотум недаверу пасольству, МЗСу, Кансультацыйнай радзе беларусаў замежжа.
Для абароны правоў і інтарэсаў беларускіх грамадзян, а таксама прадстаўлення за мяжой дэмакратычнай Беларусі ў асобе нацыянальнага лідэра С. Ціханоўскі і Народнага антыкрызіснага упраўлення створана Народная Амбасада Беларусі ў Славеніі.
Афіцыйная пазіцыя Славеніі
Урад Славеніі не прызнаў выбары ў Беларусі сумленнымі, а Аляксандра Лукашэнку легітымным прэзідэнтам. У кастрычніку 2020 года міністр замежных спраў Славеніі Анже Логар сустрэўся са Святланай Ціханоўскі, як нацыянальным лідэрам Беларусі.
Беларусы ў Славеніі
Згуртаванне беларусаў у Славеніі пачалося летам 2020 года, калі многія пачалі цікавіцца сітуацыяй у Беларусі. Не ўсе жадаючыя змаглі прыняць удзел у выбарах, але нікога не пакінулі абыякавымі падзеі пасля iх – цынічныя фальсіфікацыі і гвалт у дачыненні да мірных пратэстоўцаў. Беларусы Славеніі стварылі сваю старонку на Facebook і вырашылі падтрымліваць пратэстуючых у Беларусі:
- Арганізоўваць акцыі падтрымкі, самая масавая з якіх – 29 жніўня ў Любляне, сабрала каля 40 чалавек.
- Адпраўляць лісты і падпісваць петыцыі.
- Распаўсюджваць інфармацыю аб сітуацыі ў краіне.
- Наладжваць сувязі са славенскім палітыкамі, дасылаць лісты з просьбай аб падтрымцы Прэм’ер-міністру, Прэзідэнту, міністру замежных спраў, еўрадэпутатам Славеніі, праводзіць асабістыя сустрэчы з палітыкамі.
З верасня 2020 года прадстаўнікі беларускай дыяспары актыўна ўдзельнічаюць у працы Супольнасці “Беларусы замежжа”.
